Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сэрбіі працягваюцца антыўрадавыя пратэсты, якія перарастаюць у сутычкі з паліцыяй. ФОТА


Ноч на 16 жніўня ў Бялградзе
Ноч на 16 жніўня ў Бялградзе

Людзі выходзяць на вуліцы ўжо больш за дзевяць месяцаў, патрабуючы датэрміновых выбараў і адказнасьці ўладаў за трагедыю на Навасадзкім вакзале, дзе 1 лістапада 2024 году загінулі 16 чалавек.

Паліцыя ў поўным рыштунку выкарыстоўвала сьлезацечны газ, дэманстранты кідалі камяні і пэтарды. Улады заяўляюць пра «правакацыі» з боку пратэстоўцаў, а ўдзельнікі маршаў абвінавачваюць паліцыю ў выкарыстаньні празьмернай сілы і абароне прыхільнікаў ураду, якія ініцыявалі сутычкі.

Дзясяткі тысяч людзей выходзяць на вуліцы ня толькі ў сталіцы, але і яшчэ ў амаль 30 гарадах Сэрбіі. Пратэсты ачольваюць студэнты, якія ўжо месяцы блякуюць працу ўнівэрсытэтаў. Іх патрабаваньне — датэрміновыя выбары і спыненьне карупцыі, зьвязанай, на іх думку, з уладай прэзыдэнта Аляксандра Вучыча.

  • Асноўнай прычынай для пратэстаў паслужыў абвал навеса нядаўна адрамантаванага будынка вакзала ў Нові-Садзе 1 лістапада 2024 году: тады загінулі 16 чалавек. Незалежныя экспэрты і апазыцыя ўскладаюць адказнасьць за гэтую трагедыю на халатнасьць і карупцыю ва ўрадзе.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG