Раней здымкі апублікавалі ў фотаальбоме Marsz Białorusi, які выйшаў у Польшчы. Дзякуючы гэтым здымкам карныя органы Беларусі пачалі выяўляць удзельнікаў і арыштоўваць іх, праводзіць ператрусы і заводзіць крымінальныя справы.
«Праглядзіце іх уважліва. Калі недзе знайшлі сябе, сваіх блізкіх, сяброў, знаёмых, ведайце, вы ў сур’ёзнай небясьпецы. Зрабіце ўсё магчымае, каб засьцерагчы сябе, папярэдзьце людзей, якіх вы змаглі пазнаць», — напісаў Бесараб.
Кнігу выдалі ў Польшчы ў 2021 годзе. Аўтарамі выданьня стаў калектыў аўтараў. Мэтай выданьня кнігі стала жаданьне паказаць сілу супраціву беларусаў дыктатуры Лукашэнкі.
Форум