Усе квіткі на прэм’еру новай пастаноўкі Беларускага свабоднага тэатру ў Варшаве ў верасьні прададзеныя. «Urząd Przyjemności» («Бюро прыемнасьцяў») — гэта споведзі беларусаў, якія не хацелі зьяжджаць, але былі вымушаныя, а цяпер даказваюць бюракратам, што маюць права на жыцьцё.