Дакумэнт прадугледжвае павелічэньне экспартных цэнаў на тушы і паўтушы буйной рагатай жывёлы, сьвежыя, ахалоджаныя або замарожаныя, а таксама на іншае неабваленае мяса буйной рагатай жывёлы, піша myfin.by.
Расцэнкі на мяса ад маладняку буйной рагатай жывёлы і ад дарослых быкоў вырасьлі на 10 цэнтаў і зараз складаюць $5 за кіляграм.
Новыя цэны дзейнічаюць пры пастаўках тавару ва ўсе краіны, за выключэньнем Расеі.
Таксама на 10 цэнтаў да $3,7 за кіляграм былі зьніжаныя экспартныя цэны на малако і вяршкі, згушчаныя, у парашку, гранулах або ў іншых цьвёрдых відах, з утрыманьнем тлушчу больш як 1,5%, без дабаўленьня цукру або іншых падсалоджвальных рэчываў.
Рашэньне тычыцца прадукцыі, якая пастаўляецца ў краіны за межамі СНД, апрача Грузіі. Пастанова набыла моц з 15 жніўня 2025 году.
Форум