Акрамя таго, Варламаў аштрафаваны на 99,5 мільёна расейскіх рублёў (1,25 мільёна даляраў у пераліку).
Фэйкам расейскія ўлады палічылі відэа на YouTube, у якім ён расказваў пра абстрэлы жылых дамоў і гібель мірных жыхароў у Крывым Розе і Адэсе.
Паводле расейскіх законаў, Варламаў, якога ўключылі ў сьпіс замежных агентаў у сакавіку 2023 году, павінен быў дадаваць да сваіх публікацыяў вялікі надпіс пра гэты статус. Але ян ня стаў гэтага рабіць, што ў Расеі лічыцца крымінальным злачынствам.
Сума штрафу складае ягоны даход за 2023 год, адзначыла «Медиазона».
Ільля Варламаў цяпер жыве за мяжой. У Расеі ён абвешчаны ў вышук, а ягоныя рахункі арыштаваныя.
Беларускі сьлед у дзейнасьці блогера
Ільля Варламаў ў 2020-м актыўна падтрымаў пратэсты ў Беларусі і называў беларусаў «галоўнымі героямі году».
«Наперадзе яшчэ доўгі шлях, і я жадаю вам прайсьці яго годна. Ня дайце сябе падмануць, нічога не забывайце і не даруйце», — зьвяртаўся ён да беларусаў.
У 2024-м Варламаў заявіў, што пачаў вывучаць беларускую мову. Паводле ягоных словаў, гэта часткова зьвязана зь ягонымі сямейнымі каранямі. Таксама ён хацеў такім чынам паказаць расейцам, што Беларусь — гэта асобная краіна і народ. Падштурхнула яго да вывучэньня крытыка ягонага вымаўленьня нацыянальнага лёзунгу «Жыве Беларусь!» Блогер назваў сваё вывучэньне мовы «інтэлігентным пратэстам».
Форум