Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сэрбіі аднавіліся пратэсты супраць прэзыдэнта Вучыча, ёсьць пацярпелыя


На пратэстах у горадзе Нові Сад, 13 жніўня 20205
На пратэстах у горадзе Нові Сад, 13 жніўня 20205

Сутычкі адбываюцца паміж прыхільнікамі і праціўнікамі дзейнага прэзыдэнта краіны.

Увечары 13 жніўня дайшло да буйных сутыкненьняў паміж праціўнікамі і прыхільнікамі дзейнай улады. Сутычкі адбыліся ў горадзе Нові Сад, у якім яны і пачаліся некалькі месяцаў таму пасьля абвалу паддашка на рэканструяванай чыгуначнай станцыі.

Тады, у лістападзе 2024 году, загінулі 16 чалавек. Грамадзкія актывісты абвінавацілі ўлады ў нядбайнасьці пры будаваньні і хабарніцтве.

У час новых пратэстаў у Новім Садзе 64 пратэстоўцы атрымалі раненьні, таксама траўмаваныя пяцёра супрацоўнікаў жандармэрыі. Прыхільнікі «Сэрбскай прагрэсіўнай партыі» — палітычнай сілы прэзыдэнта Аляксандра Вучыча — выкарыстоўвалі супраць праціўнікаў улады фаеры і пэтарды.

Раней пратэсты адбываліся ў гарадах Врбас, Бачка Паланка, Бялград і Ніш, там таксама пратэстоўцы зазналі нападаў з боку праўладных актывістаў.

Маніфэстанты патрабуюць ад Вучыча абвяшчэньня датэрміновых парлямэнцкіх выбараў, з чым прэзыдэнт не пагаджаецца. Напярэдадні Вучыч паабяцаў не зьмяняць Канстытуцыю краіны, заявіўшы, што ня можа і ня будзе вылучацца на наступныя выбары прэзыдэнта Сэрбіі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG