«Urząd Przyjemności» – гэта споведзі беларусаў, якія не хацелі зьяжджаць, але былі вымушаныя, а цяпер даказваюць бюракратам, што маюць права на жыцьцё. Пра новую пастаноўку і іншыя праекты Беларускага свабоднага тэатру Ганна Соўсь гутарыць з рэжысэрам, драматургам Мікалаем Халезіным.